Навіны Навіны Руху

Чарговы штраф за акцыю ў Свіслачы

Чарговы штраф за акцыю ў Свіслачы

3302 праглядаў Свіслач Бярозаўка
За акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў пацярпеў каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Сяргей Трафімчык. Яго абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыяваным мерапрыемстве і пакаралі штрафам у памеры 8-мі базавых велічынь.

Пераслед удзельнікаў свіслацкага мерапрыемства набыў зацяжны характар, нагадвае ПЦ «Вясна».

Яшчэ ў дзень правядзення мерапрыемства былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі з розных гарадоў: Вітольд Ашурак з Бярозаўкі, Алесь Крот з Мінску, Станіслава Гусакова з Віцебску і Віталь Лопасаў з Гародні. Трое з іх былі пакараныя суткамі, а адзін штрафам. Амаль праз месяц пасля мерапрыемства былі асуджаныя да штрафаў актывісты з Свіслачы — Віктар Дзесяцік, Анатоль Валюк і Юры Глебік. Але ўлады Гарадзеншчыны не спыніліся і на гэтым. З пратаколамі правапарушэнняў ужо азнаёмленыя старшыня Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і сябра рады гарадской структуры ПБНФ Ірына Данілоўская. Калі іх выклічуць у суд, пакуль невядома.

Учора Свіслацкі раённы суд вызначыў, што Сяргей Трафімчык наведваннем магілаў і помнікаў паўстанцаў парушыў дзейснае заканадаўства.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны