Навіны Навіны Беларусі

З нагоды чарговай серыі рэпрэсіўных дзеянняў

З нагоды чарговай серыі рэпрэсіўных дзеянняў

2031 прагляд
Рух «За Свабоду» разам з іншымі ўдзельнікамі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасць Усходняга партнёрства падпісаў заяву, у якой выказваецца «занепакоенасць з нагоды чарговай серыі рэпрэсіўных дзеянняў з боку беларускай улады ў дачыненні беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, іх прадстаўнікоў і партнёраў, незалежных журналістаў і творчых суполак, а таксама рэлігійных абшчынаў Беларусі».

У заяве згадваецца, у прыватнасці, канфіскацыя офіса Правабарончага цэнтра «Вясна» — «у адпаведнасці з несправедлівым палітычна матываваным прысудам, вынесеным Алесю Бяляцкаму год таму». Заяўлена, што гэтыя дзеянні «з’ўляюцца чарговым парушэннем свабоды асацыяцый з боку беларускіх уладаў, працягваюцца ціск на іншадумцаў і спробы запалохаць і паставіць праваабаронцаў па-за законам».

Таксама згадваюцца ціск на інтэлектуальны часопіс «Архэ» і пераслед яго галоўнага рэдактара Валеркі Булгакава, праблемы з арэндаваннем памяшкання ў Адкрытай культурніцкай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» і сітуацыя вакол царквы «Новае жыццё», справа абвінавачанага ў здрадзе Радзіме актывіста моладзевай суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў«Андрэя Гайдукова

Апрача таго, адзначаецца, што дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці» ўстанаўлівае, што датэрміновае скасаванне кантрактаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка (раней была умова — «па ўзгадненні бакоў»). Такім чынам, «упершыню, за ўвесь час найноўшай гісторыі Беларусі створаны ўмовы, пры якіх работнік абавязаны працаваць пад прымусам і выплочваць дзяржаве грошы толькі за тое, што ён звольніўся альбо яго звольнілі».

«Мы звяртаем увагу уладаў Беларусі на тое, што гэтыя дэкрэты парушаюць працоўныя правы беларускіх грамадзян і заклікаем неадкладна адмяніць Дэкрэт № 29 і Дэкрэт № 9, паколькі яны супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Працоўнаму Кодэксу краіны, міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасць Усходняга партнёрства, падпісанай у тым ліку Рухам «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны