Навіны Беларусь і Свет

Штэфан Фюле: Наяўнасць палітзняволеных не спрыяе канструктыўнаму дыялогу

Штэфан Фюле: Наяўнасць палітзняволеных не спрыяе канструктыўнаму дыялогу

1680 Праглядаў
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле выказаўся наконт пэрспэктываў супрацоўніцтва Еўразвяза з суседзямі ў 2013 годзе.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, ці не зьбіраецца Эўразьвяз у наступным годзе перагледзець сваю палітыку адносна Беларусі, Фюле сказаў:

«Не, гэта ня нашая задача пераглядаць палітыку. Гэта задача ўладаў Беларусі — перагледзець сваю палітыку. Я ня думаю, што зьмена палітыкі дадасьць аўтарытэту Эўразьвязу. Думаю, што мы ўсё ведаем, дзе палягае праблема. Мы ўсе ведаем, што калі ўлады трымаюць шэраг палітычных зьняволеных у сумнеўных умовах, дык гэта зусім не спрыяе канструктыўнаму дыялёгу з Эўразьвязам».

Спадар Фюле таксама адказаў на пытаньне, якія вынікі ён мог бы лічыць пасьпяховымі для саміту Ўсходняга партнэрства, які мае прайсьці ў Вільні ўвосень 2013 году:

«Я думаю, што гэта былі б канкрэтныя пагадненьні наконт перамоваў аб асацыяцыі, у тым ліку пакт аб эканамічнай інтэграцыі — Глыбокая і Ўсеахопная Зона Вольнага Гандлю, пра якую шмат казалася. Таксама было б важна мець, прынамсі зь некаторымі партнэрамі, канкрэтныя пагадненьні наконт пытаньняў мабільнасьці. Я кажу пра бязьвізавыя паездкі, якія вельмі важныя для грамадзянаў рэгіёну. Але мне здаецца, што ёсьць яшчэ адно пытаньне, і я спадзяюся, што яно будзе ключавым на саміце — гэта сувязь паміж рэформамі, якія праводзяць нашыя партнэры, і тым, што мы будзем ня проста вітаць гэтыя намаганьні, але і будзем дастаткова амбітнымі і сьмелымі, каб вызначыць эўрапейскі шлях для тых партнэраў, якія хочуць быць усё бліжэй і бліжэй да Эўразьвязу».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны