Навіны Навіны Руху

Міліцыянты праслухалі лекцыю пра выкананне правоў чалавека

Міліцыянты праслухалі лекцыю пра выкананне правоў чалавека

1985 Праглядаў Віцебск
У Віцебску 10 снежня прайшла публічная лекцыя «Што такое правы чалавека, і як яны выконваюцца ў Беларусі», якую прачытаў каардынатар Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў.

Большую частку слухачоў склалі супрацоўнікі міліцыі і "людзі ў цывільным", якія ні на крок не адыходзіліся ад купкі актывістаў, піша ПЦ"Вясна".

"З аднаго боку мне вельмі шкада, што прыйшло мала людзей. Але я разумею, што людзі ў нас запалоханыя і баяцца ўсіх верагодных наступстваў прысутнасці на "апазіцыйнай іпрэзе". З другога боку, я лічу, што ў нас усе атрымалася. Мы знайшлі новы фармат акцыі: на публічную лекцыю не трэба прасіць дазволу ва ўладаў, як мы безвынікова рабілі раней, і ўжо два гады атрымлівалі адны забароны", - кажа Хрыстафор Жаляпаў.

Прынамсі, падчас і пасля лекцыі нікога не затрымалі. Нават калі спадар Жаляпаў павіншаваў з угодкамі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека ўсіх прысутных прадстаўнікоў праваахоўных структур.

Дарэчы, упершыню сярод "сілавікоў" прысутнічалі дзяўчаты. Яны былі ў цывільным, пераважна ў адзенні спартовага стылю. І назваліся "супрацоўніцамі "Арыфлэйму". Але не адыходзілі ад міліцыянтаў, і нехта з прысутных адзначыў, што гэта вынік недахопу кадраў: цяпер у Віцебску і ў міліцыю, і ў АМАП ахвотна бяруць дзяўчат.

Пасля лекцыі слухачы і ахоўнікі правапарадку разыходзіліся разам: адны пільнавалі другіх. Хрыстафор Халяпаў гаворыць, што чакаў верагодных правакацыяў да самых апошніх хвілін:

"Мы пайшлі ўтрох, следам за намі двое "у цывільным". Давялі нас да чыгуначнага вакзалу – ішлі следам, аж пакуль мы не селі ў машыну. Гэткім самым чынам праводзілі і іншых удзельнікаў".
 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны