Навіны Навіны Беларусі

Праваабаронцы абралі журналіста, адвакатаў і праваабаронцу года

Праваабаронцы абралі журналіста, адвакатаў і праваабаронцу года

3241 прагляд Мінск
За прафесійныя дасягненні ў абароне правоў чалавека адзначаны журналіст Анджэй Пачобут, адвакаты Аліна Шостак і Альвіна Дрыго і ў намінацыі праваабаронцы Любоў Кавалёва.

Анджэй Пачобут прысутнічаў на імпрэзе ў віртуальным выглядзе. У памяшканні была зладжана відэатрансляцыя пры дапамозе інтэрнэту. Перад журналістамі, акрамя лаўрэатаў, выступілі Алег Груздзіловіч, Гары Паганяйла, Валянцін Стэфановіч. Апошні зачытаў паштоўку ад Алеся Бяляцкага, які павіншаваў беларусаў з Днём правоў чалавека.

У абранні лаўрэатаў і арганізацыі цырымоніі прымалі ўдзел Праваабарончы альянс, ПЦ "Вясна", Камітэт "Салідарнасць", БХК, Платформа, Дом правоў чалавека, Цэнтр па правам чалавека, БАЖ, Прававая ініцыятыва, а таксама шэраг асобных праваабаронцаў і журналістаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны