Навіны Навіны Руху

Забаранілі пікет да Міжнароднага дня правоў чалавека

Забаранілі пікет да Міжнароднага дня правоў чалавека

3272 праглядаў Баранавічы
Старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі «Рух «За Свабоду» Віктар Сырыца 5 снежня атрымаў адказ на сваю заяву на правядзенне акцыі за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча.

У лісце паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 10 снежня. Гарвыканкам лічыць, што заяўнікі парушылі арт. 5 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах» і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы». У лісце гарвыканкама традыцыйна не паведамляецца, што канкрэтна парушылі заяўнікі, але прапануецца, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

«Мы хацелі нагадаць нашым грамадзянам, што Беларусь падпісала Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека і ўзяла на сябе абавязак строга і абавязкова выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека. Нам усім трэба гаварыць пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі і пра тое, што выкананне нашых канстытуцыйных правоў залежыць сёння не ад нас, а ад волі чыноўнікаў», — адзначыў Віктар Сырыца.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны