Навіны Навіны Руху

"Трэба лічыць галасы разам"

"Трэба лічыць галасы разам"

3332 праглядаў Мінск
Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што прапановы па змене выбарчага заканадаўства, вылучаныя ЦВК, не запатрабаваныя грамадствам і з'яўляюцца касметычнымі.

Як мяркуе старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, ва ўладзе "ўсё менш грошай і ўсё больш страху", паведамляе Zautra.by.

"Гэта не тыя змены, якія чакае грамадства. Ёсць толькі адзін прынцып для пачатку ў грамадстве сацыяльнага дыялогу, прызнання выбараў і для развіцця эканомікі: пачаць лічыць галасы разам. Кропка. Усе астатнія дэкарацыі мала на што ўплываюць, – лічыць палітык. – Будуць прадстаўнікі кожнага кандыдата ў камісіях, будуць прызнавацца і выбары. А так будзем сядзець у ізаляцыі. Гэтая "касметыка" – бесперспектыўная, з яе дапамогай ўлады ўжо нікога не атрымаецца абдурыць".

Дзеянні Цэнтрвыбаркама, на думку палітыка, з'яўляюцца спробай ўлады прадэманстраваць народу: маўляў, нешта мяняецца і паляпшаецца.

"Але гэта не атрымаецца. Людзі наогул ужо вельмі негатыўна ставяцца да выбараў, не вераць, што такім чынам можна змяніць іх жыццё. ЦВК сам здзіўляўся пасля апошніх выбараў: адкуль такая апатыя? Дык будзе наогул стоадсоткавая апатыя. Бо народ сам па сабе, а ўлада сама па сабе. А пасля такіх ініцыятыў Цэнтрвыбаркама, прорва яшчэ больш павялічыцца", – прагназуе Аляксандр Мілінкевіч.

Удакладнім, ЦВК лічыць мэтазгодным забараніць агітацыю за байкот выбараў, даць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты грамадскім аб'яднанням, адмовіцца ад радыёдэбатаў. Акрамя таго, прапанавана спыніць практыку выдзялення сродкаў кандыдатам для вырабу улётак, а таксама павялічыць памеры асабістых выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты і прэзідэнты.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны