Навіны Навіны Руху

Мінюст зарэгістраваў Статут Руху «За Свабоду» са зменамі і дапаўненнямі

Мінюст зарэгістраваў Статут Руху «За Свабоду» са зменамі і дапаўненнямі

3853 праглядаў Мінск
Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч адзначае, што не расцэньвае рэгістрацыю змененых дакументаў як прыкмету лібералізацыі.

"Гэты крок не варта расцэньваць, як нейкую лібералізацыю. Рэгістрацыя зменаў і дапаўненняў адбываецца у адпаведнасці з юрыдычнымі працэдурамі. Мінюст, як правіла, не стварае праблемаў для дзейнасці ўжо легальна існуючых арганізацый", – паведаміў палітык.

Паводле першага намесніка старшыні Руху "За Свабоду", паказьнікам таго, што дзяржава робіць крокі насустрач стане рэгістрацыя рэгіянальных структураў.

"Мы двойчы падавалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю абласных структураў. Але атрымлівалі адмову. Цалкам верагодна, што мы паспрабуем паўтарыць спробу рэгістрацыі рэгіянальных структураў ў 2013 годзе і потым будзем даваць ацэнку, наколькі змянілася стаўленне дзяржавы да Руху "За Свабоду", – дадаў Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, змены і дапаўненні ў Статут Руху "За Свабоду" былі прынятыя на справазадчна-выбарчай канферэнцыі 20 кастрычніка. Быў пашыраны інстытут намеснікаў да трох чалавек, ўведзены інстытут першага намесніка і пашыраны склад Рады да 33 чалавек. Лідарам Руху "За Свабоду" на наступныя чатыры гады быў пераабраны Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны