Навіны Навіны Беларусі

Неафіцыйны пераклад рашэння Камітэта ААН адносна Уладзіслава Кавалёва

Неафіцыйны пераклад рашэння Камітэта ААН адносна Уладзіслава Кавалёва

3466 Праглядаў Мінск
На думку Камітэта ААН па правах чалавека, Беларусь парушыла прэзумпцыю невінаватасці, права на абарону, права не падвяргацца ціску з мэтай прызнання віны, забарону на катаванні і жорсткае абыходжанне, права на абскарджанне прысуду, права на разгляд справы непрадузятым судом і, як вынік – права на жыццё.

Парушэнні выяўляліся ў тым, што службовыя асобы і дзяржаўныя СМІ яшчэ да суда паведамлялі аб падазраваным, як аб тэрарысце, на Кавалёва падчас следства быў аказаны ціск з мэтай прызнання ім віны, да яго не дапускалі адваката, суд адпрэчваў амаль усе хадайніцтвы абвінавачанага, прысуд суда не мог быць абскарджаны.

Як адзначае актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк, які прадстаўляў інтарэсы Уладзіслава Кавалёва і яго сваякоў пры падачы звароту ў Камітэт ААН, Кавалёў быў прысуджаны і ў далейшым расстраляны па выніках судовага разбіральніцтва, якое не адпавядала мінімальным гарантыям справядлівага суда. Усё гэта прывяло да парушэння права на жыццё.

"Па-першае, тыя парушэнні, пра якія мы казалі падчас следства і суда над Кавалёвым, пацверджаны Камітэтам ААН. Мы будзем дамагацца, каб у заканадаўстве і практыцы яго прымянення адбыліся змены, і паўтор такой сітуацыі стаў немагчымым. Цяпер неабходна шырока распаўсюджваць інфармацыю пра парушэнні, якія прызнаў Камітэт ААН, каб беларусы ведалі пра недахопы нацыянальнай судовай сістэмы, – адзначае Раман Кісляк.

Азнаёміцца з неафіцыйным перакладам на рускую мову рашэння Камітэту ААН па правах чалавека адносна Уладзіслава Кавалёва і яго сваякоў можна па наступнай спасылцы.

Нагадаем, аб прыняцці рашэння Камітэта ААН з нагоды звароту адносна Уладзіслава Кавалёва было паведамлена на прэс-канферэнцыі 22-га лістапада.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны