Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» выступае за еднасць грамадзянскай супольнасці

Рух «За Свабоду» выступае за еднасць грамадзянскай супольнасці

3331 прагляд Мінск
2 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне Рады Руху за «Свабоду». На ім было прынята рашэнне пра стварэнне профільных працоўных камісій у межах арганізацыі — у прыватнасці, праваабарончай, палітычнай, гендэрнай, культурніцкай, адукацыйнай і інфармацыйнай.

На наступным пасяджэнні напачатку 2013 году будзе абмеркавана пытанне наконт стварэння маладзёжнай камісіі.
Рада Руху «За Свабоду» прагаласавала за супрацу з іншымі арганізацыямі па рэалізацыі Нацыянальнай гендэрнай платформы, а вось пытанне ратыфікацыі канцэпцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» было адкладзена.

Гэтая тэма пасля заслуханай інфармацыі пра супярэчнасці ўнутры Нацплатформы выклікала ажыўленую дыскусію паміж сябрамі Рады. Рада Руху «За Свабоду» выступіла за дасягненне кампрамісу і захаванне еднасці грамадзянскай супольнасці і даручыла кіраўніцтву арганізацыі правесці перамовы з бакамі, што стаяць на розных пазіцыях датычна канцэпцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства».

Таксама Рада абмеркавала сцэнары ўдзелу ў наступных прэзідэнцкіх і мясцовых выбарах. Так, падчас мясцовых выбараў будуць актыўна праводзіцца сацыяльныя кампаніі ў рэгіёнах.

Рада прыняла рашэнне пра ўступленне ў арганізацыю 19 новых сябрах. Пастаўлена задача, каб на канец 2013 году ў Рух «За Свабоду» ўваходзілі 1000 чалавек.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны