Навіны Навіны Беларусі

Заключэнне ААН па справе аб тэракце ў мінскім метро

Заключэнне ААН па справе аб тэракце ў мінскім метро

4880 Праглядаў Мінск
Камітэт па правах чалавека ААН пацвердзіў наяўнасць парушэнняў падчас расследавання і суду па справе жыхара Віцебска Уладзіслава Кавалёва, які быў расстраляны як нібыта саўдзельнік тэракту ў мінскім метро ў красавіку 2011 году.

У ААН звярнуліся сваякі Кавалёва пры падтрымцы праваабаронцаў. 

Праваабаронца Раман Кісляк, сябра Руху “За Свабоду” распавёў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што Камітэт па правах чалавека ААН канстатаваў парушэнні права на жыццё, прэзумпцыі невінаватасці, а таксама адзначыў факты ціску падчас следства.

Прэс-канферэнцыя адбылася ў офісе Руху “За Свабоду” пры ўдзеле праваабаронцаў Рамана Кісляка, Людмілы Гразновай і маці Уладзіслава Кавалёва Любові Кавалёвай, якая сказала, што намагаецца рэабілітаваць сына.

ААНаўскі Камітэт звярнуўся да беларускіх уладаў з рэкамендацыяй апублікаваць сваё заключэнне  ў дзяржаўных СМІ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны