Навіны Навіны Руху

Актывісту адмовілі ў азнаямленні з матэрыяламі ўзбуджанай па яго заяве справы

Актывісту адмовілі ў азнаямленні з матэрыяламі ўзбуджанай па яго заяве справы

2722 праглядаў Брэст
Экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Мельнік звярнуўся з адпаведнай скаргай у пракуратуру і суд.

Брэсцкі гарвыканкам пасля настойлівага напаміну пракуратуры пачаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да былога старшыні ўчастковай камісіі Леаніда Валабуева, які парушыў права кандыдата прысутнічаць на ўчастках для галасавання пры падліку галасоў выбаршчыкаў, што з'яўляецца парушэннем заканадаўства аб выбарах і цягне адміністрацыйную адказнасць.

Разам з тым па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Леаніда Валабуева вынесена пастанова аб спыненні вытворчасці.

Пасля атрымання адпаведнага паведамлення аўтар заявы Аляксандр Мельнік звярнуўся ў Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем азнаёміць яго з пастановай па справе і матэрыяламі адміністрацыйнай справы, на што таксама атрымаў адмову.

Былы кандыдат мяркуе, што дзеянні органа, які вядзе адміністрацыйны працэс з'яўляюцца незаконнымі, а таксама саму пастанову аб спыненні вытворчасці па справе лічыць незаконнай.

Мельнік упэўнены, што быў незаконна не прызнаны пацярпелым па справе.

"Лічу, што з моманту падачы заявы аб прыцягненні Валабуева да адміністрацыйнай адказнасці і пачатку адміністрацыйнага працэсу па маёй заяве, я стаў удзельнікам адміністрацыйнага працэсу, бо заявіў аб нанясеннi мне маральнай шкоды", – кажа экс-кандыдат.

Актывіст просіць адмяніць пастанову Брэсцкага гарвыканкама ад 24 кастрычніка гэтага года па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Валабуева і накіраваць справу на новы разгляд у Брэсцкі гарвыканкам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны