Навіны Навіны Руху

У Баранавічах прайшла талака ля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах прайшла талака ля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

2704 праглядаў Баранавічы
Баранавіцкія прадстаўнікі Руху «За Свабоду» разам з іншымі сябрамі партый і арганізацый арганізавалі 2 лістапада традыцыйную восеньскую талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ў скверы ля Крыжа ахвярам рэпрэсій 1939-1953 гадоў.

Раней тут (на скрыжаванні вуліц Пірагова і Смаленскай) была турма «Крывое кола», дзе было расстраляна шмат людзей. У 1992 годзе на месцы былой турмы баранавіцкія грамадскія актывісты ўсталявалі Крыж памяці сталінскіх ахвяр.

— Надвор’е было настолькі дрэнным, што думалі ў нас сёння нічога не атрымаецца. Але ўвечары пасля 17 гадзін дождж трохі спыніўся і мы змаглі прыбраць тэрыторыю ад смецця, ускласці кветкі, запаліць свечкі і прачытаць малітву за ўсіх памёрлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей, — паведаміў старшыня гарадской арганізацыі Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.


Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны