Навіны Беларусь і Свет

Жыхары Беларусі, Малдовы і Косава прызнаныя самымі беднымі ў Еўропе

Жыхары Беларусі, Малдовы і Косава прызнаныя самымі беднымі ў Еўропе

2670 Праглядаў
Жыхары Беларусі, Малдовы і Косава прызнаныя самымі беднымі ў Еўропе, паведамляе інтэрнэт-выданне «Еўраабсервер» са спасылкай на даследаванне нямецкай сацыялагічнай кампаніі GfK Geo Marketing. Ацэньваліся дабрабыт і пакупніцкая здольнасць жыхароў 42 краін Еўропы.

Згодна з вынікамі даследавання, жыхары Беларусі, Малдовы і Косава зарабляюць у 10 разоў менш, чым у сярэднім па Еўропе.

Самымі багатым прызнаныя жыхары Ліхтэнштэйна з сярэднедушавой пакупніцкай здольнасцю прыблізна 57 тыс. еўра ў год. Малдаване бяднейшыя за іх у 45 разоў. Бліжэй за ўсё да сярэдняга ўзроўню пакупніцкай здольнасці Еўропы — Іспанія, дзе гэты паказчык у разліку на аднаго жыхара складае ў сярэднім прыкладна 13 тыс. еўра ў год. У краінах — членах ЕС найбольшай пакупніцкай здольнасцю валодаюць жыхары Люксембурга, якія пасля выплаты падаткаў у сярэднім у год могуць распараджацца сумай у 28 тыс. 924 еўра.

Па паказчыку агульнага сукупнага дабрабыту лідарам у Еўропе з'яўляецца Германія, за якой ідуць Францыя і Вялікабрытанія. На гэтыя тры краіны прыпадае 47% еўрапейскага дабрабыту. У першую дзясятку краін з найбольшым сукупным дабрабытам таксама ўвайшлі Польшча і Турцыя.

У даследаванні нададзена ўвага і ацэнцы краін па ўзроўні дысбалансу ў даходах паміж сталіцамі і рэгіёнамі. Згодна з атрыманымі вынікамі, высокі дысбаланс адзначаецца ў Францыі, дзе жыхары Парыжа ў два разы багацейшыя за жыхароў рэгіёнаў, і Балгарыі, дзе чацвёртая частка дабрабыту прыпадае на Сафію, а таксама ў Польшчы. Найбольшая роўнасць у даходах паміж сталіцай і рэгіёнамі ў Даніі, дзе ўзровень даходаў на душу насельніцтва ў Капенгагене 23 тыс. 442 еўра, а ў найменш багатай вобласці Паўночнай Ютландыі — 21 тыс. 33 еўра. //БелаПАН

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны