Навіны Навіны Руху

Пачалася кампанія па стварэнні ў Курапатах музея памяці ахвяраў таталітарызму

Пачалася кампанія па стварэнні ў Курапатах музея памяці ахвяраў таталітарызму

2735 Праглядаў Мінск
Пра гэта было заяўлена на прэсавай канферэнцыі з удзелам сябра Рады Руху «За Свабоду» Юрася Меляшкевіча, прадстаўніка ГК «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева і дэпутата «Грамадзянскай дамовы» Таццяны Караткевіч.

Музей памяці ахвяраў таталітарызму прапанавана стварыць у карпусах забаўляльнага комплексу, што з парушэннем Закону пабудаваныя ў Курапатах у непасрэднай блізкасці ад месцаў масавага пахавання забітых бальшавікамі беларусаў. Мінскаму аблвыканкаму прапанавана тэрмінова ўступіць у перамовы з прадстаўнікамі будаўнічай кампаніі з мэтай зваротнага выкупу або выдачы іншага падобнага ўчастка пад забаўляльны аб’ект.

«Гэта шырокая грамадзянская ініцыятыва, якая будуецца вакол ідэя стварэння мемарыяла. Курапаты — наш супольны боль. Там пахаваны як прадстаўнікі нацыянальнай эліты (дзяржаўныя дзеячы, навукоўцы, прадстаўнікі культуры), так і простыя беларусы. І не толькі беларусы. Ёсць падставы лічыць, што ў Курапатах пахавана частка польскіх афіцэраў з беларускага Катынскага спісу. Мы заклікаем далучацца да кампаніі іншыя грамадскія і палітычныя арганізацыі.», — кажа Юрась Меляшкевіч.

У чацвер, 1-га лістапада ў 11.00 па адрасе Карла Маркса, 21-21 адбудзецца першае паседжанне ўдзельнікаў кампаніі. Будуць абмеркаваныя канкрэтныя захады па разгортванні кампаніі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны