Навіны Навіны Руху

У Свіслачы затрымалі чатырох актывістаў за бел-чырвона-белыя сцягі

У Свіслачы затрымалі чатырох актывістаў за бел-чырвона-белыя сцягі

4131 прагляд Свіслач
Людзі з розных куткоў Беларусі наведваюцца у Свіслач напрыканцы кастрычніка, каб ушанаваць памяць братоў Каліноўскіх і адзначыць угодкі паўстання 1863 года. Затрыманні здарыліся ўпершыню.

Удзельнікі ўшанавання, як зазвычай, усклалі кветкі да магілы Віктара Каліноўскага на праваслаўных могілках, затым прайшлі пешкі ў цэнтар гораду да помніка Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.

«У Свеце шматлікія краіны перажылі барацьбу за Свабоду... Кожны павінен прайсці свой шлях. І кожнай Свабодзе патрэбны героі. Не бачу нічога страшнага, калі іншыя краіны хочуць Каліноўскага прысвоіць сабе. Страшна, калі мы забудземся на тое, што ён наш герой, наш нацыянальны. Мне, прадстаўніку маладога пакалення, прыемна асэнсоўваць, што жыву там, дзе ёсць з каго браць прыклад. Жыве Беларусь!» — адзаначае ўдзельніца паездкі сябра Рады Руху «За Свабоду» Арына Лісецкая.

Праваахоўнікі увесь час сачылі за удзельнікамі мерапрыемства. Маладзёны трымалі ў руках нацыянальныя сцягі, якія і сталі арыенцірам на затрыманне для міліцыянтаў у цывільным.

На трох затрыманых — актывістаў Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка, Алеся Крата, а таксама Станіславу Гусакову — ў міліцэйскім пастарунку склалі пратаколы па артыкуле 23.34 адміністратыўнага кодэкса — парушэнне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Затрыманых пакінулі пад вартай. У панядзелак адбудзецца суд.

Акцыя ў Свіслачы адбываецца традыцыйна з 1996 году. Некалькі гадоў таму ў Свіслачы знайшлі і аднавілі магілу старэйшага брата Кастуся Каліноўскага Віктара. Былі таксама адшуканыя падмуркі гімназіі, у якой вучыліся браты Каліноўскія і падмуркі іх фамільнай сядзібы.

Сёлета паездка арганізавана пры падтрымцы аргкамітэта па адзначэнні Года Каліноўскага. у 2013 годзе будзе 150-годдзе паўстання барацьбітоў за незалежнасць.

Фота Арыны Лісецкай

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны