Навіны Навіны Руху

Пра што гаварылі Мілінкевіч і Яўлінскі?

Пра што гаварылі Мілінкевіч і Яўлінскі?

3390 Праглядаў Прага
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся ў Празе з міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам і адным з лідараў расійскай апазіцыі Рыгорам Яўлінскім.

Падчас сустрэчы з кіраўніком чэшскага МЗС гаворка вялася пра падтрымку экспертнай працы ў межах «Народнай праграмы» з выкарыстаннем досведу чэшскіх, славацкіх і польскіх рэформаў, а таксама пра развіццё праграмы павышэння кваліфікацыі для маладых беларускіх спецыялістаў, якім выпадзе ажыццяўляць рэформы і мадэрнізаваць краіну.

З Рыгорам Яўлінскім было дамоўлена пра задзейнічанне расійскіх экспертаў пры ацэнцы «Народнай праграмы» — праграмы мадэрнізацыйных рэформаў для Беларусі.

Раней гатоўнасць прыняць удзел у распрацоўцы «дарожных мапаў» у межах «Народнай праграмы» разам з беларускімі экспертамі выказаў аўтар польскіх эканамічных рэформаў прафесар Яцэк Бальцаровіч.

Рух «За Свабоду» плануе ў бліжэйшы час правесці таксама перамовы са спецыялістамі (практыкамі і тэарэтыкамі) аўтарамі рэформаў у Эстоніі, Славакіі, Літвы і іншых дзяржавах — новых сябраў Еўразвязу з мэтай іх далучэння да супрацы па стварэнні праграм трансфармацыі нашай краіны.

«Беларусь будзе рабіць рынкавыя пераўтварэнні апошняй сярод краінаў нашага рэгіёна. Спазненне шкодзіць нашай канкурэнтаздольнасці. Але з гэтага можна атрымаць і плюсы — мы павінны рабіць тое, што ў нашых суседзяў добра атрымалася, і не паўтараць іх памылак. Беларусы хочуць пераменаў і баяцца іх. Трэба паказаць ім, што есць праграмы, есць спецыялісты, што мы ўлічваем досвед іншых. У іх атрымалася — і мы здолеем. Для рэформаў патрэбны не толькі веды палітыкаў, але і воля, і вера грамадзянаў. Наш абавязак спрыяць іх фармаванню», — лічыць лідар Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны