Навіны Навіны Руху

Міліцыя не знайшла тых, хто парэзаў колы на машыне актывіста

Міліцыя не знайшла тых, хто парэзаў колы на машыне актывіста

2191 прагляд Брэст
Пасля завяршэння праверкі па заяве каардынатара Руху «За Свабоду» па Брэсту Дзяніса Турчаняка, якому падчас выбарчай кампаніі пашкодзілі аўтамабіль, праваахоўнікі паведамілі, што віноўныя не знойдзены.

Дзяніс Турчаняк адзначыў Радыё Рацыя, што па матэрыялах праверкі праваахоўных органаў узнікае шэраг пытанняў:

«Я пайшоў азнаёміцца з матэрыяламі. Там я даведаўся, што нумар 2005 года, які паспеў заўважыць мой брат, не існуе. У мяне адразу ўзнікае пытанне, бо нумары здаюцца ў ДАІ, у такім выпадку якім чынам ён мог апынуцца ў нейкіх людзей. Другое пытанне, каб апыталі дыспетчара, па якой прычыне святло было выключана, бо няма ніякага пратакола апытання. Дыспетчыр патлумачыў, што лямпы могуць і самі выключацца — тут нешта не тое».

Гэтае здарэнне нагадвае спланаваную акцыю, — падагульніў Дзяніс Турчаняк. Ён звязвае праколатыя колы са сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны