Навіны Навіны Руху

Экс-кандыдат у дэпутаты падаў у суд на Брэсцкі гарвыканкам

Экс-кандыдат у дэпутаты падаў у суд на Брэсцкі гарвыканкам

2295 Праглядаў Брэст
Аляксандр Мельнік накіраваў у суд Ленінскага раёна Брэста скаргу на бяздзейнасць гарвыканкама: чыноўнікі не пажадалі ініцыяваць адміністрацыйны працэс у дачыненні да старшыні ўчастковай камісіі па заяве аб грубым парушэнні Выбарчага кодэкса.

Згодна з адказам, накіраваным заяўніку Аляксандру Мельнікаву, Брэсцкі гарвыканкам палічыў, што падстаў для прыцягнення старшыні ўчастковай камісіі Леаніда Валабуева да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 9.10 і ст.9.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь "Аб адміністрацыйных правапарушэннях" за грубае парушэнне Выбарчага кодэкса не маецца. З адказу не зразумела на чым заснаваныя довады аб адсутнасці ў дзеяннях Валабуева прыкмет адміністрацыйнага правапарушэння.

Як мяркуе Мельнік, нават калі дапусціць, што для ўзбуджэння справы няма падстаў, у адпаведнасці з ч.3 ст.9.6 "Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях" гарвыканкам абавязаны вынесці пастанову аб спыненні справы з выкладаннем падстаў, якія выключаюць адміністрацыйны працэс і паведаміць аб гэтым заяўніку. Пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні павінна ўтрымліваць, апроч іншага, тэрмін і парадак абскарджання пастановы. Усяго гэтага зроблена не было.

У скарзе ў суд былы кандыдат просіць прызнаць бяздзейнасць гарвыканкама неправамернай, парушаючай усталяваны "Працэсуальна-выканаўчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях" парадак адміністрацыйнага працэсу.

Аляксандр Мельнік патрабуе абавязаць гарвыканкам пачаць адміністрацыйны працэс па фактах парушэння Валабуевым Выбарчага кодэкса, аб якіх ён паведамляў у заяве ў гарвыканкам ад 25 верасня 2012 года і правесці яго ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі "Працэсуальна-выканаўчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях".

Адным з правапарушэнняў, аб якім заяўляе Мельнік, з'яўляецца парушэнне Валабуевым правы кандыдата ў дэпутаты прысутнічаць пры падліку галасоў выбаршчыкаў. Гэта з'яўляецца парушэннем заканадаўства аб выбарах і цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 9.10 КаАП Рэспублікі Беларусь.

На думку даверанай асобы колішняга кандыдата і мясцовага каардынатара Руху "За Свабоду" Дзяніса Турчаняка, Брэсцкі гарвыканкам ўхіліўся ад ініцыявання на падставе заявы Мельніка адміністрацыйнага працэсу, што цягне за сабой прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, з'яўляецца утойваннем факта парушэння закона, парушэннем прынцыпаў законнасці і няўхільнасці адміністрацыйнага пакарання.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны