Навіны Навіны Беларусі

Месца бітвы паўстанцаў Каліноўскага можа атрымаць статус помніка

Месца бітвы паўстанцаў Каліноўскага можа атрымаць статус помніка

2984 праглядаў Мінск
Беларуская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры унесла на разгляд Савета міністраў прапановы аб наданні статуса гісторыка-культурныя каштоўнасці магілам паўстанцаў у Косава, Плябані і мемарыялу на месцы боя пад Мілавідамі.

Прапановы па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці мясцінам, звязаным з паўстаннем 1863 года падрыхтавала Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі», паведамляе pomniki.budzma.org.

Праца была зроблена не дарэмна. 13 верасня на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь былі разгледжаны прапановы БДТАПГіК па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці мемарыялу на месцы бітвы пад Мілавідамі, магілам паўстанцаў у г. Косава і в. Плябань.

Па выніках разгляду было прынятае рашэнне аб адпаведнасці прапанаваных аб’ектаў крытэрыям, згодна якіх вызначаюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці, і аб унясенні ў Савет Міністраў прапановы аб наданні дадзенага статуса разгледжаным аб’ектам, як помнікам гісторыі. Магілам паўстанцаў у Косава і Плябані прапанавана надаць катэгорыю «3» (мясцовае значэнне), а мемарыялу на месцы боя пад Мілавідамі — катэгорыю «2» (нацыянальнае значэнне).

«У юбілейны, 150-ы год паўстання, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і кампанія „Будзьма беларусамі“ крочаць ужо не з пустымі рукамі», — зазначае актывіст Руху «За Свабоду», кіраўнік таварыства Антон Астаповіч.

Капліца з крыжом пад Мілавідамі

Магіла ў в. Плябань

Магіла ў г. Косава

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны