Навіны Навіны Руху

Парушэнне Выбарчага кодэкса апраўдваюць актыўным жыллёвым будаўніцтвам

Парушэнне Выбарчага кодэкса апраўдваюць актыўным жыллёвым будаўніцтвам

3147 Праглядаў Мінск
Назіральнік ад Руху «За Свабоду» на выбарчым участку № 367 Фрунзенскай выбарчай акругі № 101 Алесь Марчанка атрымаў адказы на свае заявы пра парушэнне выбарчага заканадаўства.

"Я напісаў заявы ў пракуратуру і акруговую камісію адносна арганізацыі так званых "каруселяў" на Фрунзенскай акрузе № 101 падчас датэрміновага галасавання, калі групы супрацоўнікаў пэўных прадпрыемстваў, верагодна пад прымусам, галасавалі на розных участках па некалькі разоў. Гэта рабілася з мэтай штучнага падвышэння яўкі выбарцаў. Пісаў я таксама пра перавышэнне дазволенай законам колькасці запасных бюлетэняў на маім участку. Асобная заява была накіравана па факце завышэння (то-бок фальшавання) колькасці выбаршчыкаў у дзень выбараў на маім участку у два з паловай разы, што дало падставы для прызнання выбараў на акрузе", – распавядае Алесь Марчанка.

На цалкам розныя па зместу і характару заявы, накіраваныя ў пракуратуру і акруговую камісію былі атрыманыя амаль ідэнтычныя адказы ад старшыні акруговай камісіі Вікторыі Аўраменкі.

Старшыня акруговай камісіі піша, што выкладзеныя ў звароце факты не пацвердзіліся, парушэнняў артыкулаў 13, 51, 52, 55 Выбарчага кодэксу не выяўлена. Перавышэнне устаноўленай Законам нормы колькасці запасных бюлетэняў старшыня патлумачыла актыўным жыллёвым будаўніцтвам у раёне.

Паўтараюцца нават граматычныя памылкі :)

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны