Навіны Навіны Руху

Пракуратура ўмывае рукі

Пракуратура ўмывае рукі

2975 Праглядаў Мінск
Атрыманы адказ з Генпракуратуры на заяву актывіста адносна прымусу галасаваць датэрмінова і магчымай арганізацыі «каруселяў» на выбарчых участках Фрунзенскай акругі № 101.

«Вывучэнне Вашай заявы паказала, што ў ёй не ўтрымліваецца звестак аб тым, дзеяннямі якіх дзяржаўных органаў і якім чынам парушаны правы і законныя інтарэсы грамадзян. Таксама не прыведзены звесткі аб тым, права якіх канкрэтна грамадзян былі парушаны», — гаворыцца ў адказе з Генпракуратуры.

Далей напісана, што «ўлічваючы вышэйвыкладзенае, падстаў для разгляду Вашага звароту па сутнасці не маецца».

«Замест таго каб рабіць праверку, яны даюць адказ, што такога не можа быць, таму што не можа быць наогул», — кажа аўтар заявы Алесь Марчанка.

Адказ з Генпракуратуры здзівіў і дасведчаных юрыстаў На іх думку, гэты зварот як раз патрабуе непасрэднага пракурорскага рэагавання.

Па-першае, таму што ў адпаведнасці з артыкулам 26 Закона «Аб пракуратуры» прадметам нагляду пракуратурай з’яўляецца дакладнае і аднолькавае выкананне ўсіх нарматыўных прававых актаў усімі арганізацыямі і грамадзянамі. Адпаведна, калі паведамляецца пра правапарушэнне, гэта ўжо дакладна ёсць прадметам пракурорскага рэагавання. Па-другое, у адносінах да парушэння выбарчага заканадаўства няма пацярпелых, таму што не парушаюцца правы канкрэтных асобаў, а парушаюцца правілы, якія тычацца ўсіх. Таму па гэтай катэгорыі справаў не трэба, да і не магчыма ўказваць, чые канкрэтна правы парушаны. Па-трэцяе, той факт, што не пазначаны асобы, што парушылі правы, не з’яўляецца падставай для адмовы разглядаць справу.

У дадзеным выпадку непасрэднай задачай пракуратуры з’яўляецца арганізацыя праверкі і прыцягнуць сілы іншых органаў, каб даведацца, хто здзейсніў правапарушэнне, і пакараць яго.

Нагадаем, 20 верасня Алесь Марчанка і накіраваў заяву ў пракуратуру Фрунзенскага раёна Мінска адносна выпадкаў прымусовага датэрміновага галасавання на ўчастках № 367, 368 і 369, а таксама арганізацыі так званай «каруселі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны