Навіны Навіны Беларусі

Мікіта Ліхавід: Гэта пасыл ні Эўропе, ні Захаду, ні Усходу

Мікіта Ліхавід: Гэта пасыл ні Эўропе, ні Захаду, ні Усходу

2850 Праглядаў
Вызваленьне Сяргея Каваленкі ў інтэрвью радыё «Свабода» камэнтуе былы палітвязень, сябра Руху «За Свабоду» і інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Мікіта Ліхавід.

«Я хачу вам сказаць, што насамрэч гэта быў пасыл не Эўропе, ня Захаду, ня Ўсходу. Гэта быў пасыл іншым палітзьняволеным пра тое, што ўсе, хто піша прашэньні аб памілаваньні, то тыя выходзяць на волю — вось і ўсё. Проста зараз мы можам меркаваць, што пачнецца новы этап ціску на іншых палітвязьняў. Асабліва яскрава пра гэта сьведчыць цяперашняя сытуацыя са Зьмітром Дашкевічам, якая нас вельмі хвалюе. А для Захаду, калі ў кантэксьце выбараў гэта разглядаць, то гэта ня мае вялікага значэньня. Бо Сяргей Каваленка ўсё ж ня тая фігура, каб паўплываць на рашэньне Захаду, прызнаваць ці не прызнаваць нашы выбары. А Ўсходу ўвогуле пляваць на тое, хто сядзіць у нашых турмах. Вядома, нас цікавіць пытаньне, чаму Павал Сырамалотаў таксама яшчэ не на волі. Бо яны зь Сяргеем Каваленкам былі ў адной папраўчай калёніі і разам пісалі прашэньне аб памілаваньні. Але невядома, зь якой прычыны Павал яшчэ ня дома».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны