Навіны Навіны Руху

На акрузе Навасяда яўку завысілі на 17%

На акрузе Навасяда яўку завысілі на 17%

5886 Праглядаў Мінск
Назіральнікі ад аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу і Руху «За Свабоду» знаходзіліся на ўсіх участках 94-й Свіслацкай выбарчай акругі як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. Яны зафіксавалі яўку ў 36% выбарцаў. Афіцыйная лічба роўная 53%.

Паводле падлікаў незалежных назіральнікаў выбары на акрузе не адбыліся. Разыходжанне ў падліках з афіцыйнымі вынікамі — больш за 11 тысяч чалавек.

Пры гэтым па дарозе ў акруговую камісію тры пратаколы падліку галасоў на участках былі падмененыя. Зразумела, што ў «новых» пратаколах лічбы яўкі рэзка павялічыліся. Назіральнікі на акрузе зафіксавалі таксама так званыя каруселі, калі адныя і тыя ж выбарцы галасавалі на некалькіх участках.

У акруговую камісію камандай Уладзіміра Навасяда на працу выбарчых камісій пададзена паўсотні скаргаў.

На 94-й Свіслацкай выбарчай акрузе ў Мінску балатаваўся лідар ПСП Уладзімір Навасяд, які падтрымлівае «Народную праграму». Дэпутатам па гэтай акрузе афіцыйна стаў дырэктар філіі «Аўтобусны парк № 2 Мінсктрансу» Леанід Мажэйка.

Табліца падліку ўдзельнікаў выбараў назіральнікамі:


Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны