Навіны Навіны Руху

Алесю Бяляцкаму — 50

Алесю Бяляцкаму — 50

2216 Праглядаў Мінск
Сябры Руху «За Свабоду» шчыра віншуюць кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» з юбілеем, зычаць моцы духу і хутчэйшага вызвалення.

Сустракаць свой другі запар дзень народзінаў ён будзе ў турме — ад 4 жніўня мінулага году Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Ён асуджаны на 4,5 года за сваю прынцыповую грамадзянскую пазіцыю і паслядоўную праваабарончую дзейнасць.

Напрыканцы жніўня беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі намінаваны на прэмію Еўрапарламента імя Сахарава «За свабоду думкі». Прадстаўнікі Беларусі ўжо атрымлівалі прэмію імя Сахарава: у 2004 годзе прэміі было ўдастоена грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у 2006 годзе — Аляксандр Мілінкевіч. Летась у кастрычніку 29 грамадскіх дзеячоў з усяго свету выступілі з прапановай намінаваць Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міра.

Яшчэ не позна далучыцца да віншавання. Алесю Бяляцкаму можна даслаць ліст, паштоўку альбо тэлеграму па адрасе: 213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія № 2, атрад № 14.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны