Навіны Навіны Руху

Выбары на акрузе №101 не адбыліся

Выбары на акрузе №101 не адбыліся

5847 Праглядаў Мінск
Выбары па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 у Мінску, дзе ладзілася кампанія актыўнага байкоту і максімальна актыўнага назірання, не адбыліся. Такую выснову можна зрабіць паводле дадзеных яўкі выбаршчыкаў, фізічна налічаных назіральнікамі: яна складае не больш за 40% прагаласаваўшых. Прычым гэта з улікам «каруселяў» і іншых формаў прымусовага галасавання.

Між тым, паводле дадзеных Цэнтрвыбаркаму, выбары на байкотнай акрузе адбыліся яшчэ па стане на 18.00 (51,9%). Цэнтрвыбаркам таксама паведамляе, што выбары ў Беларусі адбыліся па ўсіх 110 акругах.

Выніковая яўка па звестках кампаніі "Байкот-101" яшчэ падлічваецца - рэч у тым, што на шэрагу выбарчых участкаў акругі №101 назіральнікі былі выдаленыя ці затрыманыя.

24 верасня каардынатары кампаніі "Байкот-101" зладзяць прэс-канферэнцыю па яе выніках. Пачатак - а 15-й гадзіне. Месца правядзення - у офісе Руху "За Свабоду" (пр-т Незалежнасці, 80-73).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны