Навіны Навіны Руху

Выбары па байкотнай акрузе ў Мінску правальваюцца

Выбары па байкотнай акрузе ў Мінску правальваюцца

2947 Праглядаў Мінск
На 16.00 яўка на Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 у Мінску, дзе ладзіцца кампанія актыўнага байкоту і максімальна актыўнага назірання, склала, па дадзеных незалежных назіральнікаў, меней за 30%. Такім чынам, выбары тут правальваюцца.

Нагадаем, што, каб выбары адбыліся, павінна прагаласаваць 50% выбаршчыкаў плюс адзін. Верагоднасць таго, што такі ўзровень будзе дасягнуты за час (чатыры гадзіны), што застаўся да закрыцця выбарчых участкаў, невялікая.

Зрэшты, афіцыйныя дадзеныя, па ўсім, будуць сведчыць пра тое, выбары адбыліся.

Так, па выніках датэрміновага галасавання (18-22 верасня) розніца паміж афіцыйнымі лічбамі і колькасцю прагаласаваўшых, палічаных фізічна назіральнікамі, была 3153 чалавекі, або 5%. Паводле падлікаў назіральнікаў, у датэрміновым галасаванні на Фрунзенскай акрузе № 101 узялі ўдзел 15,2% выбарцаў. Афіцыйная ж лічба яўкі на датэрміновым галасаванні тут — 19,8%. Для параўнання, па дадзеных Цэнтрвыбаркаму, у сталіцы датэрмінова прагаласавалі 24,1%.

Сачыць за яўкай па байкотнай акрузе можна ў рэжыме анлайн праз сайты in-by.net і watch.pyx.by.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны