Навіны Навіны Руху

Актывіст спрабуе аднавіць права назіраць праз ЦВК

Актывіст спрабуе аднавіць права назіраць праз ЦВК

2314 Праглядаў Гарадок
Леанід Гаравы, які пазбаўлены права назіраць на Гагарынскім участку № 36 ў Гарадку, атрымаў ад старшыні Віцебскай сельскай акруговай камісіі № 21 абсурднае рашэнне на пададзеную скаргу. Сёння ён абскарджвае рашэнне акруговай у Цэнтрвыбаркаме.

Як паведамляе haradok.info, раніцай 20 верасня назіральнік Леанід Гаравы падаў скаргу ва акруговую камісію на незаконнае і неабгрунтаванае рашэнне старшыні Гагарынскай камісіі Пятра Прасолава (копія акта №2) выдаліць яго з участку. Інцыдэнт узнік днём раней у сувязі з тым, што Леанід Гаравы заняў месца з якога магчыма ў поўным аб’ёме назіраць за працэдурай выдачы бюлетэняў і уваходжаннем выбаршчыкаў у кабіны. Прасолаў жа палічыў гэтага дастатковым для выдалення з участку і запатрабаваў назіральніка пакінуць участак. Пры гэтым ніякага акта пра правапарушэнне назіральніку не было прад’яўлена, а міліцыянер атрымаў каманду Гаравога ў памяшканне не пушчаць.

Звароты да старшыні камісіі прад’явіць або распараджэнне, або прадставіць кнігу заўвагаў і прапаноў Пятром Прасолавым ігнараваліся. Леаніду Гаравому давялося звяртацца і да старшыні акруговай камісі Красоўскага, і ва акруговую камісію, і ў Цэнтрвыбаркам, і на лінію 102, каб яму быў прадстаўлены нейкі дакумент аб яго выдаленні. Толькі ў 16.45 назіральнік атрымаў акт, які пачалі складаць быццам бы у 16.15.

У суботу спадар Гаравы атрымаў рашэнне акруговай камісіі, якое абсурдна па сваёй сутнасці. У адказе амаль не узгадваецца пададзеная скарга. Старшыня Аляксандр Красоўскі ў сваім рашэнне паведамляе, што да часу падачы скаргі, а менавіта 19 верасня, намеснікам старшыні акруговай камісіі Васілём Аўтуховым складзены акт. Абсурднасць гэтай сітуацыі відавочна – скарга яшчэ не пададзена, а ўжо “разгледжана з выездам на месца”. Не менш абсурдным з’яўляецца сцвярджэнне старшыні аб тым, што Гаравы перашкаджаў “нармальнай рабоце участковай камісіі, знаходзячыся каля сталоў выдачы бюлетэняў, каля кабін і скрынь для галасавання”. Між тым назіральнік па участку для галасавання не хадзіў. Увесь час назіральнік быў на месцы паміж сталамі выдачы дакументаў і кабінамі для тайнага галасавання. Ды і фізічна ён не мог знаходзіцца ў трох матэрыяльных пунктах: сталоў выдачы бюлетэняў, каля кабін і скрынь для галасавання.

Дадзенае неправамоцнае рашэння старшыні акруговай камісіі Леанід Гаравы раніцай 23 верасня абскардзіў у Цэнтрвыбаркаме падачай скаргі праз электронную пошту. Назіральнік спадзяецца, што Цэнтральная камісія ў дзень выбараў неадкладна ў бліжэйшыя гадзіны адновіць яго права назіраць на Гагарынскім участку з месца, дзе магчыма рэалізаваць права назіраць у поўным аб’ёме.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны