Навіны Навіны Руху

Аднолькавых пячатак тысячы!

Аднолькавых пячатак тысячы!

2216 Праглядаў Брэст Мінск
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэсту Дзяніс Турчаняк атрымаў адказ на свой ​​зварот адносна аднолькавых пячатак для апячатвання скрыняў для галасавання на розных участках Брэста.

"На Ваш зварот у пракуратуру Брэсцкай вобласці і акруговую камісію Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі No.1 паведамляем, што пячаткі адзінага ўзору на выбарчыя ўчасткі для галасавання централізавана выраблены Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і пры выдачы бюлетэняў раздадзеныя старшыням участковых камісій для ажыццяўлення працэса апячатвання", - напісана ў лісце старшыні акруговай камісіі Берэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 сп-ня Наумавец.

"Аднолькавыя пячаткі робяць бессэнсоўнай саму працэдуру апячатвання. Ні адзін старшыня ўчастковай камісіі не можа гарантаваць, што скрыня апячатаная менавіта той пячаткай, якую ён атрымаў і захоўвае, паколькі сапраўды такія пячаткі існуюць у вялікай колькасці", - сказаў Турчаняк БелаПАН.

Перадгісторыя пытання тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны