Навіны Аналітыка

«Добраахвотна на датэрміновае галасаванне прыйшлі ў выніку не больш за 10-12% выбаршчыкаў»

«Добраахвотна на датэрміновае галасаванне прыйшлі ў выніку не больш за 10-12% выбаршчыкаў»

2602 праглядаў Мінск
5% — такая выніковая розніца ў дадзеных яўкі ад назіральнікаў і ўчастковых камісій падчас датэрміновага галасавання на Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101, дзе ладзіцца кампанія актыўнага байкоту і максімальнага назірання.

Калі 18 і 19 верасня розніца паміж дадзенымі незалежнага назірання і афіцыйнымі лічыльнікамі склала па ўсёй акрузе каля 60 чалавек, то за чатыры дні датэрміновага галасавання гэты паказчык быў ужо 1510 выбаршчыкаў. Гэта – 2,3% ад усёй колькасці выбаршчыкаў акругі (63812).

А па выніках усяго перыяду "датэрміноўкі" (18-22 верасня) колькасць выбаршчыкаў на акрузе скарацілася да 63130, а розніца паміж афіцыйнымі лічбамі і колькасцю прагаласаваўных, палічаных фізічна назіральнікамі, вырасла да 3153 чалавек, або 5%.

“А ёсць яшчэ факты так званых “каруселяў”, масавых падвозаў выбаршчыкаў ды іншых формаў прымусовага галасавання. Калі ўсё гэта прааналізаваць, то можна зрабіць выснову, што добраахвотна на датэрміновае галасаванне прыйшлі ў выніку не больш за 10-12% выбаршчыкаў”, - кажа намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Паводле, дадзеных Цэнтрвыбаркаму, за пяць дзён датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 25,9% выбарцаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны