Навіны Навіны Руху

Марчанку дапыталі ў міліцыі ў якасці сведкі па справе аб крадзяжы аўтамагнітолы

Марчанку дапыталі ў міліцыі ў якасці сведкі па справе аб крадзяжы аўтамагнітолы

2129 Праглядаў Мінск
Актывіста грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду», назіральніка па «байкотнай» Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 Алеся Марчанку ў УУС Цэнтральнага раёна Мінска дапыталі ў якасці сведкі па справе аб крадзяжы аўтамагнітолы.

 Як паведаміў назіральнік БелаПАН, яго даставілі ў УУС, калі ён выходзіў з дома. Яму прапанавалі праехаць з ім людзі ў цывільным.

У міліцыі следчы, паводле слоў Марчанкі, дапытваў яго аб нейкім крадзяжы аўтамагнітолы з мікрааўтобуса "Фальксваген", якая нібыта адбылася ў Мінску 20 верасня. Таксама следчы пытаўся ў актывіста, на якія грошы ён жыве і дзе працуе. Пры гэтым тэмаў палітыкі ў размове міліцыянер не закранаў, зазначыў Марчанка.

Усяго ў міліцыі назіральнік правёў каля паўтара гадзіны. Па выніках размовы яму было прапанавана падпісаць пратакол допыту. Ён звязвае інцыдэнт са сваёй дзейнасцю ў якасці нізіральніка на выбарах.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны