Навіны Навіны Руху

Назіральнікам АБСЕ распавялі пра «Байкот-101» і «Народную праграму»

Назіральнікам АБСЕ распавялі пра «Байкот-101» і «Народную праграму»

2494 праглядаў Мінск
Місія назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі сустрэлася 22 верасня з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Удзел у сустрэчы ўзяў і намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Абмен думкамі быў зладжаны ў гатэлі «Юбілейны» за зачыненымі дзвярыма, без журналістаў.

Першым выступаў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч:

«Я сканцэнтраваўся на тых кампаніях, якія праводзіць Рух „За Свабоду“ падчас гэтых выбараў. Найперш распавёў назіральнікам пра „Народную праграму“. Таксама пра ўдзел Аляксандра Мілінкевіча ў выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты і прычыны ягонай нерэгістрацыі».

«Сказаў, што цяпер Рух „За Свабоду“ канцэнтруецца на падліку яўкі ў 101-й выбарчай акрузе Мінску. Мы пастараліся татальна „закрыць“ усе выбарчыя ўчасткі. І гэта дапамагло нам адсачыць новыя механізмы фальсіфікацыі, якія выкарыстоўваюць выбарчыя камісіі, каб дасягнуць неабходнай яўкі на этапе папярэдняга галасавання. Таксама мы будзем назіраць татальна тут і падчас асноўнага дня галасавання», — цытуе Губарэвіча радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны