Навіны Аналітыка

На колькі накручана афіцыйная яўка?

На колькі накручана афіцыйная яўка?

3695 Праглядаў Мінск
З кожным днём датэрміновага галасавання розніца ў дадзеных яўкі назіральнікаў і ўчастковых камісій расце. Такую выснову можна зрабіць, аналізуючы статыстыку па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101, дзе ладзіцца кампанія актыўнага байкоту і максімальнага назірання за хадой галасавання.

Калі 18 і 19 верасня розніца паміж дадзенымі незалежнага назірання і афіцыйнымі лічыльнікамі склала па ўсёй акрузе каля 60 чалавек, то па выніках чатырох дзён датэрміновага галасавання гэты паказчык быў ужо 1510 выбаршчыкаў. Гэта – 2,3% ад усёй колькасці выбаршчыкаў акругі (63812).

На асобных участках розніца складае 5-10% . Напрыклад, участак №363 з 1975 выбаршчыкамі: розніца паміж дадзенымі назірання і ўчастковай камісіі – 209 чалавек, або 10,6%.

“Адзначу, што гэта прыклады накручвання афіцыйнай яўкі, калі статыстыка ад участковых камісій значна не супадае з колькасцю прагаласаваўшых, фізічна налічаных назіральнікамі. А ёсць яшчэ факты так званых “каруселяў”, масавых падвозаў выбаршчыкаў ды іншых формаў прымусовага галасавання. Калі ўсё гэта прааналізаваць, то можна зрабіць выснову, што добраахвотна на датэрміновае галасаванне прыйдуць у выніку не больш за 10-12% выбаршчыкаў”, - кажа намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, паводле дадзеных Цэнтрвыбаркаму, за чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 19,6 выбарцаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны