Навіны Навіны Руху

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў распаўсюдзілі заяву з нагоды жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў распаўсюдзілі заяву з нагоды жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня

3396 Праглядаў Мінск
Заява была агучана на прэсавай канферэнцыі 21 снежня ў офісе Партыі БНФ. Яе падпісалі лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, прадстаўнік АГП Леў Марголін, прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Віктар Івашкевіч, старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

ЗАЯВА

Мы, прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, лічым мірны пратэст грамадзян супраць грубых фальшаванняў вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь іх неад’емным Канстытуцыйным правам, а неадэкватнае выкарыстанне уладамі грубай сілы супраць мірных дэманстрантаў злачынствам.

Ніякія правакацыі ў выглядзе разбітых дзвярэй не могуць апраўдаць жорсткае збіццё і арышты тысяч людзей.

Мы выказваем салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Алесем Міхалевічам, Уладзімірам Някляевым, Віталем Рымашэўскім, Андрэем Саннікавым, Мікалаем Статкевічам і патрабуем іх неадкладнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх удзельнікаў мірнай маніфестацыі.

Мы настойваем на бесстароннім і аб’ектыўным расследаванні ўсіх абставінаў, выяўленні і прыцягненні да адказнасці асобаў, якія спланавалі і ажыццявілі шырокамаштабныя рэпрэсіі 19 снежня, і патрабуем пакарання службовых асобаў, якія дапусцілі несаразмернае ўжыванне сілы ў адносінах да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны