Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» навучыў журналістаў адстойваць свае правы на выбарах

Рух «За Свабоду» навучыў журналістаў адстойваць свае правы на выбарах

2388 Праглядаў Мінск
Выдаленне з некалькіх выбарчых участкаў байкотнай акругі № 101 экс-кандыдата ў дэпутаты па ёй Арцёма Лявы, які назіраў там за датэрміновым галасаваннем як фотакарэспандэнт, было абсалютна незаконным. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі сістэмы кантролю за яўкай выбаршчыкаў у межах кампаніі «Байкот-101», распавёў адзін з яе каардынатараў Юрась Меляшкевіч.

Паводле яго словаў, выдаленне Лявы, які нібыта замінаў працы камісіі, адбылося з парушэннем “метадычкі" Цэнтрвыбаркаму.

У “Дапаможніку для сябраў ўчастковых выбарчых камісій” апісаны такі гіпатэтычны выпадак:

"Фотажурналіст пачаў фатаграфаваць працэс падліку галасоў. Старшыня камісіі заявіў, што фотажурналіст перашкаджае працы камісіі і павінен спыніць здымаць, інакш будзе выдалены з участку. Фотажурналіст адказаў, што ён выконвае свае службовыя абавязкі, просіць сябраў камісіі не пазіраваць яму і не адцягваць увагу ад сваёй працы. Старшыня яшчэ раз папярэдзіў, што пасля чарговага здымка ён будзе выдалены з памяшкання для галасавання".

І вось адказ ЦВК:

“Фотажурналіст не парушае заканадаўства: прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі асвятляюць падрыхтоўку і правядзенне выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Спасылацца можна старонку 37 “метадычкі”.

Арцём Лява будзе падаваць скаргу ў ЦВК.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны