Навіны Навіны Руху

На скрынях для датэрміновага галасавання аднолькавыя пячаткі

На скрынях для датэрміновага галасавання аднолькавыя пячаткі

2079 Праглядаў Брэст
Скрыні для датэрміновага галасавання на ўсіх участках Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 маюць аднолькавы адбітак пячаткі. Пра гэта заявіў брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Мельніка.

20 верасня Турчаняк звярнуўся з гэтай нагоды ў акруговую выбарчую камісію Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 і ў пракуратуру Брэсцкай вобласці.

"Аднолькавыя пячаткі робяць бессэнсоўнай саму працэдуру апячатвання. Ні адзін старшыня ўчастковай камісіі не можа гарантаваць, што скрыня апячатаная менавіта той пячаткай, якую ён атрымаў і захоўвае, паколькі дакладна такія пячаткі існуюць у вялікай колькасці", – сказаў Турчаняк БелаПАН.

Ён просіць акруговую камісію даць інфармацыю, колькі існуе аднолькавых пячатак і дзе знаходзіцца кожная з іх па стане на 20 верасня 2012 года. Акруговай камісіі Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 ён прапануе дадаткова апячатаць урны ў дадзены перыяд. Акрамя іншага Турчаняк просіць дазволіць яму асабіста апячатаць урны для датэрміновага галасавання ўласнай пячаткай 20 і 21 верасня.

У заяве ў пракуратуру Брэсцкай вобласці Турчаняк просіць вызначыць колькасць аднолькавых пячатак, а таксама ідэнтычныя ці гэтыя пячаткі з пячаткамі на іншых акругах Брэсцкай вобласці.

 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны