Навіны Навіны Руху

Юркоў: Які народ — такія і кандыдаты

Юркоў: Які народ — такія і кандыдаты

3048 Праглядаў Мсціслаў
На сустрэчы з выбаршчыкамі ў Ходас (Мсціслаўскі раён) у кандыдата ў дэпутаты, сябра Руху «За Свабоду» Андрэя Юркова спыталі, чаму ён прыйшоў без пінжака і гальштука.

"Кандыдаты прыходзяць на сустрэчы і без пінжакоў, і без гальштукаў. Якія ёсць! Які народ - такія і кандыдаты. Пакуль далёка не кожны наш чалавек мае магчымасць купіць той самы пінжак і той самы гальштук. Давайце гаварыць прама. І калі буду дэпутатам - прыйдзецца, напэўна. Але на сустрэчах з выбаршчыкамі пінжак і гальштук неабавязковыя. Можна па-рознаму. І амерыканскі прэзідэнт, і расійскі - яны ж і ў швэдрах бываюць", - сказаў Андрэй Юркоў.

"Дый па адзенні сустракаюць, а праводязць згодна розуму", - рэзюмаваў ён.

 

 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны