Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч, Бартосік і Арлоў адзначылі ўнёсак Вольскага ў пабудову свабоднай Беларусі

Мілінкевіч, Бартосік і Арлоў адзначылі ўнёсак Вольскага ў пабудову свабоднай Беларусі

3315 Праглядаў Мінск
13 верасня адбылося ўручэнне прэміі «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава Лявону Вольскаму, які не змог прысутнічаць на імпрэзе ў Бычках.

«Чалавек сапраўды сваёй творчасцю спрыяе таму, каб беларусаў было больш, каб Беларусь была беларускай», — сказаў у сваёй прамове Аляксандр Мілінкевіч.

«Ніхто не будзе спрачацца, што напрыканцы ХХ напачатк у ХХІ стагоддзя у справе вяртання нашай моладзі да нацыянальных каштоўнасцяў рок-музыка адыграла ледзь не галоўную ролю. Калі казаць пра асобу, якая адыграла найбольшую ролю у сучаснай беларускай музыцы, то гэта Лявон Вольскі», — адзначыў Уладзімір Арлоў.

Зміцер Бартосік звярнуў увагу прысутных на вялікую працаздольнасць і прафесіяналізм Лявона Вольскага. Паводле яго слоў песню «Паветраны шар» спяваюць нават звычайныя хлопцы з яго двара, што сведчыць пра сапраўдную папулярнасць спявака.

«Для мяне гэта вельмі істотная прэмія, бо яна за свабоду думкі, а значыць, за свабоду творчасці. Свабода творчасці для творчай асобы — найістотнейшая рэч. Таму што калі пачынаеш сябе абмяжоўваць, рабіць нейкія кампрамісы, уключаць нейкага ўнутранага цэнзара, бо не дазволяць адыграць канцэрт ці нешта іншае, знікае сама творчасць. Чалавек па інэрцыі нешта піша, але гэта нікому нецікава. Таму для мяне гэта ўзнагарода вельмі важная», — сказаў пасля атрымання ўзнагароды Лявон Вольскі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны