Навіны Навіны Руху

«Рэжым спужаўся майго ўдзелу, бо рэальна ацаніў мае шанцы»

«Рэжым спужаўся майго ўдзелу, бо рэальна ацаніў мае шанцы»

2345 Праглядаў Мінск
На сайце Радыё Свабода адбылася анлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам. Старшыня Руху «За Свабоду» адказаў на пытанні наведнікаў.

5 верасьня Вярхоўны суд Беларусі абвясьціў вэрдыкт па скарзе лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, якога не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. Судзьдзя Валянціна Кулік не знайшла падставаў, каб задаволіць скаргу Мілінкевіча.

Лідэр Руху «За Свабоду» хацеў балятавацца ў 109-й менскай Уруцкай выбарчай акрузе. Аднак пры праверцы подпісаў выбарцаў акруговая камісія палічыла, што з правераных 350 подпісаў 26% — няпэўныя.

Аляксандар Мілінкевіч пасьля абвяшчэньня прысуду сказаў Свабодзе, што такое рашэньне Вярхоўнага суду для яго ня стала нечаканым:

«Улада — маналітная. І яна зноў спрабуе зрабіць абсалютна стэрыльны парлямэнт. І гэта вельмі шкодзіць краіне. Таму што нават бабулькі, якія падыходзілі да мяне падчас збору подпісаў, казалі: «Мы за перамены».

Рух «За Свабоду» разам зь іншымі арганізацыямі вырашыў падтрымаць кампанію байкоту на справе, а не на словах — у Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 у Менску.

У кампаніі ўдзельнічаюць Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, грамадзянская кампанія «Гавары праўду», яе моладзевая структура «Zмена». Да працоўнай групы далучылася таксама Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет». У межах актыўнага байкоту ў гэтай асобна ўзятай менскай акрузе плянуецца арганізаваць сталае назіраньне на ўсіх 33 яе ўчастках на працягу шасьці дзён (асноўнага дня галасаваньня 23 верасьня і пяці дзён датэрміновага галасаваньня).

Пытанні слухачоў і адказы на іх тут

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны