Навіны Навіны Беларусі

Вольскі і Вайцюшкевіч падтрымаюць палітвязняў сваімі песнямі

Вольскі і Вайцюшкевіч падтрымаюць палітвязняў сваімі песнямі

3314 Праглядаў Мінск
У сядзібе Партыі БНФ працягваецца «Музычны марафон Салідарнасці. Свабоду палітвязням Беларусі!»

Творчыя сустрэчы ладзяцца штодня ад 18 да 20 гадзін па адрасе Чарнышэўскага, 3. Вядомыя музыкі і дзеячы культуры выступаюць у падтрымку беларускіх патрыётаў, кінутых за краты за свае перакананні.

У панядзелак гучалі песні і вершы ў выкананні актывіста Руху "За Свабоду", барда Змітра Бартосіка і паэта Славаміра Адамовіча. Сёння ў гасцях чакаюць Змітра Вайцюшкевіча і Алеся Пушкіна. У планах таксама канцэрт Лявона Вольскага.

"Гэту акцыю прыдумала група "За Волю". Той хвалі салідарнасці, якая была ў першыя месяцы пасля Плошчы, ужо няма. Некалькі знакавых фігур выпусцілі. Інтарэс да лёсу астатніх зменшыўся. Гэтым карыстаецца ўлада. Некаторым падаўжаюць тэрміны зняволення. Магчыма, такая ж тактыка будзе скарыстана ў адносінах да іншых вязняў. Затрыманні працягваюцца. Улады працягваюць трымаюць за кратамі тых, хто для яе небяспечны. Мэта акцыі – вярнуць увагу грамадства да лёсу палітвязняў. Калі пра гэта будуць казаць мастакі, музыкі і іншыя вядомыя людзі, гэта атрымаецца", – перакананы прыхільнік Руху "За Свабоду" Юрась Навіцкі.

Уваход на імпрэзу вольны. Наведнікі могуць зрабіць ахвяраванне на дапамогу сем’ям палітзняволеных.

 

Больш фота і відэа тут

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны