Навіны Навіны Беларусі

Кандыдат пратэстуе супраць затрымання давераных асобаў

Кандыдат пратэстуе супраць затрымання давераных асобаў

3148 Праглядаў Мінск
Сябра Руху «За Свабоду», кандыдат у дэпутаты Арцём Лява, які балатуецца ад Партыі БНФ па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 горада Мінска мяркуе, што затрыманні актывістаў Ягора Віняцкага, Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава носяць адвольны характар і накіраваныя на стварэнне перашкодаў кампаніі «Байкот-101».

"Перакананы, маіх давераных асобаў Ягора Віняцкага, Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава затрымалі адвольна, супраць іх сфабрыкавалі адміністрацыйныя справы, каб перашкодзіць правядзенню паўнавартаснай кампаніі агітацыі за байкот у 101-й выбарчай акрузе", – лічыць кандыдат у дэпутаты Арцём Лява.

Нагадаем, Аляксандр Арцыбашаў пакараны трыма суткамі арышту судом Кастрычніцкага раёна Мінска, Павал Вінаградаў атрымаў 5 сутак па рашэнні суда Маскоўскага раёна. Маладзёны былі затрыманыя яшчэ 7 верасня і змешчаныя пад варту на Акрэсціна. Ягор Віняцкі быў затрыманы ў сябе дома 5 верасня і адвезены туды ж. У яго канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы. На наступны дзень суд Савецкага раёна на падставе складзенага міліцыянтамі пратаколу (артыкул 17.1 КоАП – "Дробнае хуліганства") вынес пакаранне ў выглядзе 7 сутак арышту.

Акруга, дзе балатуецца Арцём Лява, абраная для рэалізацыі кампаніі актыўнага байкоту. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі Руху "За Свабоду", Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду", яе моладзевай структуры "Zмена". Пра сваё далучэнне да байкоту ў гэтай акрузе заявілі таксама прадстаўнікі партыі "Справядлівы свет".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны