Навіны Навіны Беларусі

Актывіст хоча прайсці пешшу Украіну за 40 дзён

Актывіст хоча прайсці пешшу Украіну за 40 дзён

2867 Праглядаў Мінск
Адзіночны пешы марафон «Адысея Свабоды» з бел-чырвона-белым сцягам адбудзецца пры падтрымцы Мінскага еўрапейскага клуба і моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва».

Вадзім Нікаліс пойдзе з Харкава да Ужгарада. Прыкладная адлегласць — 1200 км. Ён мяркуе праходзіць 35-40 км за дзень. З сабой бярэ заплечнік з самым неабходным. З мегаполісаў плануецца зрабіць прыпынкі толькі ў Кіеве, Цярнопалі і Палтаве. Нікаліс мяркуе спыняцца у лясах, начаваць у намёце, сілкавацца падножным кормам.

«Украінцы ментальна блізкія да беларусаў, але яны мала ведаюць пра жыццё у Беларусі і вельмі часта ў сваіх уяўленнях грунтуюцца на міфах пра „сацыялістычны вырай“. Я хачу распавесці нашым суседзям пра сітуацыю ў Беларусі, пра стан эканомікі, пра палітычную сітуацыю, пра ўдушэнне свабоды, пра палітвязняў», — кажа Вадзім Нікаліс.

На яго думку, важна зблізіць народы, каб было поўнае узаемапаразуменне, каб украінцы маглі даведацца з першых рук пра жыццё ў сваіх суседзяў.

Перыядычна вандроўнік будзе інфармаваць грамадскасць пра тое, як праходзіць яго акцыя, праз украінскія СМІ.

У Вадзіма Нікаліса ўжо ёсць досвед экстрэмальных вандровак. Ён самастойна прайшоў ад Магілёва да Гродна. Хадзіў па Чарнобыльскай зоне. З акрэсленай палітычнай мэтай вандруе ўпершыню.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны