Навіны Навіны Руху

Кандыдату Юркову далі папярэджанне за «няправільны» друк улётак

Кандыдату Юркову далі папярэджанне за «няправільны» друк улётак

4023 праглядаў Горкі Дрыбін Мсціслаў
Кур’ёз у тым, што ўлёткі цалкам легальныя, выдадзеныя на грошы дзяржавы ў межах перадвыбарчай кампаніі кандыдата. Андрэю Юркову далі папярэджанне за тое, што ў друкаванай прадукцыі не было нумару ліцэнзіі на друк і даты яе выдачы фірме, што рабіла агітацыйныя матэрыялы.

— Ліцэнзія абавязкова прапісваецца на прадукцыі, якая рабілася афсетным друкам. Гэта ж друк лічбавы. У Выбарчым кодэксе нідзе не прапісана пра абавязковасць указання ліцэнзіі на ўлётках. Таму мы будзем падаваць скаргу ў ЦВК, — каментуе сітуацыю кандыдат, сябра Руху «За Свабоду».

Андрэй Юркоў лічыць, што ўлада вельмі занепакоена інтэнсіўнасцю яго выбарчай кампаніі, таму шукае любую нагоду, каб яе знізіць.

— Чаму нас папярэдзілі? Таму што мы працуем. Нас палохалі, палохалі і ўрэшце папярэдзілі. У нас кампанія вельмі дынамічная, яскравая. Людзі нас усюды бачаць і ставяцца да нас прыхільна. Уладам не падабаецца такая залішняя, на іх думку, з боку маёй каманды актыўнасць. Яны шукаюць любую нагоду, каб зняць нас з дыстанцыі, — мяркуе Андрэй Юркоў.

Пасля вынясення двух пісьмовых папярэджанняў кандыдата ў дэпутаты могуць зняць з выбараў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны