Навіны Навіны Руху

Назіральнікаў не дапускаюць да падліку галасоў

Назіральнікаў не дапускаюць да падліку галасоў

3064 праглядаў Пінск
Найбольш распаўсюджанае і сур’ёзнае парушэнне ў асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

На ўчастку № 49 горада Пінска старшыня камісіі катэгарычна забараніў назіральніку Дзмітрыю Шульпіну набліжацца да сталоў з бюлетэнямі бліжэй, чым на 10 метраў. Не былі агучаны лічбы асобнага падліку галасоў па датэрміновым галасаванні, галасаванні на даму і ў асноўны дзень галасавання на ўчастку. Старшыня камісіі таксама адмовіўся падпісваць копію пратакола, якую пакінуў назіральнікам.

Пасля падліку галасоў назіральніка затрымалі міліцыянты і даставілі яго ў аддзяленне. Там назіральнік цягам паўтара гадзін мусіў даваць тлумачэнні па справе крадзяжу электрамагнітаў, да якіх не меў ніякага дачынення.

Падобная стаўленне да назіральнікаў было на салігорскім участку № 15, камісіяй якога кіраваў дырэктар школы Ўладзімір Кашталян. Назіральніка Віктара Малошу не дапусцілі да сталоў, дзе лічыліся бюлетэні бліжэй дзесяці метраў. Яму таксама не дазволілі агледзіць скрыню перад адкрыццём і ўпэўніцца ў захаванасці пячаткі. На ўчастку не праводзіўся асобны падлік бюлетэняў. Старшыня камісіі агучыў толькі канчатковы вынік галасавання. Назіральнік рыхтуе скаргі ў ЦВК і пракуратуру на дзеянні камісіі, якая не забяспечыла празрыстасць падліку галасоў.

Не ўбачылі падлік галасоў назіральнікі 65-га Барысаўскага выбарчага ўчастка, 152-га Магілёўскага выбарчага ўчастка, 43-га ўчастку ў Пінску і шэрагу іншых.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны