Навіны Навіны Руху

На байкотнай акрузе ўлады выкарыстоўваюць тактыку дробнага фолу

На байкотнай акрузе ўлады выкарыстоўваюць тактыку дробнага фолу

3907 Праглядаў Мінск
Тактыка дробнага фолу выкарыстоўваецца ў дачыненні да сябра Руху «За Свабоду» Арцёма Лявы, які балатуецца па байкотнай Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 у Мінску. Улады чыняць перашкоды ў арганізацыі агітацыйнай кампаніі.

Так, цягам тыдня ў акруговай камісіі марудзілі з выдачай пасведчанняў давераным асобам кандыдата. А на беларускім тэлебачанні адмаўляюцца казаць, калі ў эфір трапяць дэбаты з удзелам Арцёмы Лявы (апанентам быў у тым ліку і дзейны дэпутат Аляксей Кузьміч).

У Мінгарвыканкаме адмовіліся рэгістраваць ліст Лявы з паведамленнем (заяўкі не трэба) пра пікеты, які арганізуе яго каманда. Дарэчы, яны пройдуць ва ўсіх васьмі дазволеных месцах акругі.

Газета «Звязда» намагаецца адцэнзураваць тэкст перадвыбарнай праграмы кандыдата — не падабаецца сярод інашага згадка пра сайт «Народнай праграмы».

Нарэшце, з цяжкасцю быў атрыманы дазвол на правядзенне ў пятніцу, 7 верасня, сустрэчы з выбаршчыкамі ў 33-й сталічнай гімназіі.

«Вельмі шмат часу сыходзіць на пераадоленне штучных перашкодаў, якія на кожным кроку стварае сістэма. Хоць гэта не кажуць чыноўнікі, але адчуваецца па іх паводзінах, рэакцыях, што ўвага ўладаў да акругі, дзе дэмакратычныя сілы вырашылі арганізаваць актыўны байкот, вялікая», — каментуе сітуацыю Арцём Лява.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны