Навіны Навіны Руху

«Няправільныя» ўлёткі

«Няправільныя» ўлёткі

3090 Праглядаў Горкі Дрыбін Мсціслаў
Кандыдату ад Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў Андрэю Юркову, сябру Руху «За Свабоду», акруговая выбарчая камісія не давала ўхвалу на распаўсюд ужо надрукаваных улётак.

Са словаў самога Юркова, на пустым месцы створана нібыта юрыдычная калізія. Справа ў тым, што да друку агітацыйных матэрыялаў за дзяржаўны кошт выстаўляюцца пэўныя патрабаванні: так, на улётках павінны пазначацца наклад, назва, адрас фірмы-друкарні, а таксама нумар ліцэнзіі. А ліцэнзія выдаецца толькі на афсетны друк.

Каманда Андрэя Юркова выпусціла ўлёткі праз лічбавы друк. Адпаведна,немагчыма пазначыць нумар ліцэнзіі фірмы, якая вырабляла агітацыйныя матэрыялы кандыдата.

У ЦВК з сітуацыяй разабрацца не ўдалося. Акруговая выбарчая камісія дазвол урэшце рэшт дала, але агучыла пагрозу вынесці папярэджанне. Андрэй Юркоў вырашыў распаўсюджваць ужо надрукаваныя ўлёткі, а ў выпадку атрымання папярэджання яно будзе абскарджвацца.

«На мінулых выбарах такім чынам працавалі з агітацыйнымі матэрыяламі. І цяпер у тых, хто будзе здымацца, праблем няма. А тут чапляюцца, бо нібыта выбары, а трэба каб гэтыя выбары прайшлі па-ціхаму», — сказаў у інтэрв’ю Pyx.by Андрэй Юркоў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны