Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Фармуецца абсалютна стэрыльны парлямэнт

Мілінкевіч: Фармуецца абсалютна стэрыльны парлямэнт

2328 Праглядаў Мінск
Аляксандар Мілінкевіч пасьля канчатковага рашэньня Вярхоўнага суда аб нерэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты сказаў радыё «Свабода», што яно ня стала нечаканым.

«Улада — маналітная. І яна зноў спрабуе зрабіць абсалютна стэрыльны парлямэнт. І гэта вельмі шкодзіць краіне. Таму што нават бабулькі, якія падыходзілі да мяне падчас збору подпісаў, казалі: „Мы за перамены“.

Людзі падчас таго месяца, які я правёў за зьбіраньнем подпісаў, збольшага казалі, што вельмі важна, нават калі мы вас не падтрымліваем, каб у парлямэнце была дыскусія, каб былі розныя законапраекты. Грамадзтва дасьпела. А вось улада, відаць, ад страху, ня можа пайсьці на гэта.

Шкада, бо Беларусі проста наканавана рабіць рэформы. Ну, на чатыры гады яшчэ адкладзем. Але гісторыя не чакае столькі».

Што ён зьбіраецца рабіць далей? Ён кажа, што меў пляны зрабіць вельмі моцнай другую частку выбарчай кампаніі ва Ўруччы і папрацаваць зь людзьмі:

«Але я зараз зьяўляюся ў 50 зарэгістраваных кандыдатаў даверанай асобай. Гэта для мяне вялікі гонар. І дзе пасьпею, я буду прыяжджаць і выступаць. Буду паказваць, што мы каманда, што мы маем пляны, што ведаем, як трэба рабіць. І я лічу, што гэта таксама вельмі важна. Толькі цяпер гэта будзе ня Менск, а краіна».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны