Навіны Навіны Руху

«Я іду ў парламент, каб вы змаглі дагрукацца да ўлады»

«Я іду ў парламент, каб вы змаглі дагрукацца да ўлады»

3067 Праглядаў Горкі Дрыбін Мсціслаў
Пра гэта кандыдат у дэпутаты ад Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці Андрэй Юркоў сказаў на днях выбаршчыкам у сваім радыёзвароце.

«Прапаную вам, дарагія землякі, прагаласаваць за кандыдата, які будзе залежаць толькі ад вас і працаваць для вас», - заявіў эканаміст Юркоў, які з'яўляецца сябрам Руху «За Свабоду».

Ён хоча, што народ бачыў і ведаў свайго дэпутата ў твар: «Каб ён быў вашай «гарачай лініяй», на якую вы зможаце звярнуцца ў любы момант».

«Я іду ў парламент, каб вы змаглі дагрукацца да ўлады. Каб чыноўнікі пачалі вырашаць вашы праблемы. Каб абяцанні, якія вам столькі разоў давалі, нарэшце выканаліся», - сказаў Андрэй Юркоў сваім выбаршчыкам.

Яго супернік - Міхаіл Волкаў, дэкан агранамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА). Цікава, што Андрэй Юркоў - галоўны спецыяліст па маркетынгу РУП «Вучгас БДСГА».

Графік іх сустрэч з жыхарамі Горацкай выбарчай акругі № 82 да 20 верасня - тут.

А вось ад тэледэбатаў з Юрковым Міхаіл Волкаў, які лічыцца кандыдатам ад улады, адмовіўся, хоць першапачаткова, у дзень рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, пагадзіўся на іх. Мабыць, прычына ў тым, што ў радыё-і тэлевыступах Андрэй Юркоў выглядаў пбольш пераканаўча.

 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны