Навіны Навіны Руху

Вярхоўны суд не зрабіў Мілінкевіча кандыдатам

Вярхоўны суд не зрабіў Мілінкевіча кандыдатам

3819 Праглядаў Мінск
5 верасня Вярхоўны суд разгледзеў скаргу лідара Руху «За Свабоду» на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты (у сваю чаргу ЦВК пацвердзіў адмову ў рэгістрацыі з боку акруговай выбарчай камісіі). Суд стаў на бок Лідзіі Ярмошынай і яе калег.

Падставай для адмовы ў рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам была названа наступная акалічнасць: колькасць недакладных подпісаў, выяўленых пры праверцы, склала 28%. Між тым, ЦВК зняў прэтэнзіі акружкаму, датычныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

"У сваім рашэнні Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пацвердзіла факт наяўнасці неабходных для рэгістрацыі дакладных подпісаў, а ўсе пералічаныя ў ейным рашэнні прыклады нібыта недакладных подпісаў тычацца выкрасленых подпісаў, а таксама фармальнага боку афармлення падпісных аркушоў”, - гаварылася ў скарзе лідара Руху “За Свабоду”.

Выкрасленыя подпісы не павінны былі ўлічвацца і правярацца, бо іхняе выдаленне з падпісных аркушоў было агаворанае выкрасленнем і, больш за тое, адсутнасцю нумарацыі. А выбарчае заканадаўства не вызначае дакладную форму выдалення запісаў з падпісных аркушоў.

Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ЦВК суб'ектыўна і прадузята паставіўся да праверкі прадстаўленых ім подпісаў выбаршчыкаў, якіх было пададзена ў 2,5 разы больш, чым неабходна для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў: “Адмаўляючы мне ў рэгістрацыі, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пагрэбавала меркаваннем дзвух з паловай тысячаў выбаршчыкаў Уручскай выбарчай акругі №109, які хочуць бачыць мяне сваім кандыдатам у дэпутаты. Такія вынікі збору подпісаў, які ажыццяўляўся праз шырокае пікетаванне і абыход кватэраў выбаршчыкаў, - яскравае адлюстраванне волі грамадзянаў”.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны