Навіны Навіны Беларусі

Гісторыкі адзначаць перамогу войска ВКЛ на Сіняй Вадзе

Гісторыкі адзначаць перамогу войска ВКЛ на Сіняй Вадзе

2667 Праглядаў Мінск
Як паведаміў старшыня грамадскага Камітэта «Вялікая Літва — Гістарычная памяць Беларусі» Мікола Купава, запланавана правядзенне двух выстаў і міжнароднай канферэнцыі.

Урачыстасці, прысвечаныя 650-годдзю Вялікай перамогі войска ВКЛ пад кіраваннем Вялікага Князя Альгерда на Сіняй Вадзе і вызвалення Украіны ад татарскай няволі (верасень 1362 год)

  • Выстава сябраў Беларускага саюза мастакоў «Віват, Альгерд! Хвала Айчыне» адкрыецца 7 верасня а 18 гадзіне ў Сядзібе Партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3).
  • Міжнародная навуковая канферэнцыя адбудзецца 8 верасня з 10.30 па тым жа адрасе.
  • На 11 верасня ўвечары запланавана адкрыццё выставы дзіцячай і маладзёвай творчасьці «Слаўная перамога на Сіняй Вадзе» на Сядзібе ТБМ імя Францыска Скарыны, (Мінск, вул. Румянцава, 13).

Мяркуецца, што ў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаная 650-годдзю перамогі войска ВКЛ над татарамі на Сіняй Вадзе прымуць удзел доктар гістарычных навук, акадэмік НАН Беларусі Міхал Касцюк, доктар гістарычных навук, прафесар Юры Бохан, доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка, даследчык, вучоны сакратар Інстытута беларускай гісторыі і культуры Анатоль Тарас і іншыя навукоўцы.

Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах: (+37529)5513236, (+37529) 5544723.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны